BE RU EN

Том Круз і Ана дэ Армас разышліся

  • 16.10.2025, 13:45

Пасля дзевяці месяцаў рамана.

Галівудская зорка Том Круз (63 гады) і актрыса Ана дэ Армас (37 гадоў) разышліся пасля дзевяці месяцаў стасункаў. Паводле крыніц, «іскра паміж імі згасла», пара вырашыла пайсці рознымі шляхамі, піша брытанская газета Daily Mail.

Крыніца, блізкая да акцёраў, адзначыла: «Том і Ана выдатна праводзілі час разам, але іх раман падышоў да канца».

Пра разрыў стала вядома неўзабаве пасля таго, як Ану заўважылі ў спартзале Санта-Монікі разам з калегам Круза па фільме «Топ Ган: Мэверык» Майлзам Тэлерам. Абодва пакінулі залу і селі ў розныя аўтамабілі.

Апошні раз Том і Ана з’яўляліся разам на публіцы ў ліпені — тады яны афіцыйна пацвердзілі адносіны, правёўшы рамантычныя выхадныя ў Вудстоку, штат Вермонт. Раней пара наведала канцэрт Oasis у Лондане і адпачывала на яхце ля берагоў Меноркі.

Паводле Daily Mail, Круз быў асабліва клапатлівым і асыпаў каханую падарункамі — ад кветак і кніг да ўпрыгожанняў і дызайнерскага адзення. «Найшчодры дар — магчымасць падарожнічаць куды заўгодна ў любы момант», — адзначыла крыніца.

Раман акцёраў пачаўся ў лютым, калі яны сустрэліся па рабочых справах у Лондане. Пазней іх бачылі на вячэрах і вечарынках, уключаючы дзень нараджэння футбаліста Дэвіда Бэкхэма.

Зараз дэ Армас рыхтуецца да здымак стужкі, дзе ёй зноў давядзецца папрацаваць з Крузам. Нядаўна актрысу таксама заўважылі на вечарыне з рэперам Bad Bunny і на Парыжскім тыдні моды ў кампаніі сяброў.

Апошнія навіны