BE RU EN

Беларусам забароняць піць каву на запраўцы

  • 16.10.2025, 13:43

Лукашысты вырашылі заняцца чаргамі на АЗС.

Лукашэнка даручыў навесці «парадак» на аўтазапраўках, піша БелТА. Пра гэта ён паведаміў сёння на нарадзе ў Мінску.

Па словах дыктатара, да яго нібыта пачалі даходзіць скаргі ад людзей на чаргі на АЗС. Першай думкай было, што праблема ў недахопе паліва на ўнутраным рынку. Аднак пазней высветлілася, што справа зусім у іншым.

«Машыны паставілі папярок, ніхто праехаць не можа. А яны ў кафэ каву п'юць», — сказаў узурпатар.

Лукашэнка, звяртаючыся да дзяржсакратара Савета бяспекі, папрасіў даручыць кіраўніку МУС «навесці парадак» у гэтым пытанні: «Даручыце Кубракову, каб ён там да панядзелка навёў жалезны парадак».

Апошнія навіны