BE RU EN

У двух беларускіх райпо накралі на $5 мільёнаў

  • 16.10.2025, 9:54

Для раскраданняў абвінавачаныя фальсіфікавалі бухгалтарскія дакументы.

15 млн рублёў або 5 млн долараў спрабаваў вывесці з дзвюх райпо Мінскай вобласці іх антыкрызісны кіраўнік.

Як паведамляе Следчае ўпраўленне УСК па Брэсцкай вобласці, антыкрызісны кіраўнік Барысаўскага і Салігорскага райпо стварыў разам з групай памочнікаў сетку падкантрольных фірмаў і перадаваў ім маёмасць і грошы праблемных структур Белкаапсаюза.

Для раскраданняў абвінавачаныя фальсіфікавалі бухгалтарскія дакументы, арганізоўвалі незаконную уступку правоў патрабавання на карысць падкантрольных ім структур, пагашалі з рахункаў райпо неіснуючую запазычанасць, у тым ліку і за кошт іх нерухомасці.

Шкода дзяржаве, якая, як паведамілі ў СК, ужо кампенсаваная, склала 15 млн рублёў.

Фігурантам «аперацыя-кааперацыя» прад'яўленыя абвінавачанні ў «раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры».

Апошнія навіны