BE RU EN

Трамп хоча стварыць «фонд перамогі Украіны»

  • 16.10.2025, 9:44

За кошт мытных пошлін на імпарт з Кітая.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распрацоўвае ініцыятыву па стварэнні «фонду перамогі Украіны», які будзе фінансавацца за кошт новых мытных пошлін на імпарт з Кітая. Пра гэта 15 кастрычніка паведаміла выданне The Telegraph.

Паводле плана, сродкі з гэтага фонду пойдуць на набыццё ўзбраення для ўкраінскай арміі, у прыватнасці далёкабойных ракет Tomahawk, калі еўрапейскія саюзнікі падтрымаюць ініцыятыву.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсент распавёў, што ідэю ўжо прадставілі еўрапейскім калегам напярэдадні візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Вашынгтон 17 кастрычніка. План прадугледжвае стаўку ў 500% на кітайскія тавары, а сродкі пойдуць на ўзмацненне ваеннага патэнцыялу Кіева, адзначае выданне.

Папярэднія прапановы санкцый супраць Кітая з-за закупаў расійскай нафты былі адхілены еўрапейскімі краінамі, якія не жадалі лічыць Пекін ворагам, дадаюць крыніцы The Telegraph.

Апошнія навіны