BE RU EN

Жыхары Саратава паведамляюць пра вялікую колькасць выбухаў

  • 16.10.2025, 10:35

Пад ударам — база ў Энгельсе.

Уначы 16 кастрычніка беспілотнікі-камікадзэ масіравана атакавалі Саратаўскую вобласць РФ. Пад ударам апынуліся аб’екты ў абласным цэнтры, а таксама ў Энгельсе, дзе знаходзіцца авіябаза стратэгічнай авіяцыі.

Працягам усёй ночы мясцовыя жыхары скардзіліся на шматлікія выбухі. Пра гэта паведамляюць маніторынгавыя Telegram-каналы.

Атака на Саратаўскую вобласць

Паводле папярэдніх звестак, атака дронаў на Саратаў і Энгельс пачалася каля 01:00 ночы. Першая хваля БПЛА атакавала рэгіён на працягу некалькіх гадзін.

Праз некаторы час была зафіксаваная другая хваля беспілотнікаў, якая атакавала Саратаўскую вобласць да самай раніцы. Відавочцы паведамілі, што падчас атакі ў Саратаве і Энгельсе фіксаваліся шматлікія выбухі і прыкметы гарэння ў раёне прамысловай зоны.

Апошнія навіны