BE RU EN

У Беларусі выпусцілі чыпсы са смакам сала

  • 16.10.2025, 3:39

Фотафакт.

У Беларусі выпусцілі чыпсы са смакам сала. Навінку выпусціла кампанія «Машпищепрод» з Мар’інай Горкі, як заўважыла выданне Blizko.by.

Гэта хрумсткі бульбяны снэк са смакам вострых вяленых памідораў і сала з хрэнам.

Варта ўдакладніць, што чыпсы менавіта «са смакам сала», а не са сапраўдным салам у складзе. Гэта значыць, што выкарыстоўваецца араматызатар, а не жывёльны тлушч. Для падобных прадуктаў гэта звычайная практыка.

Апошнія навіны