Самалёт кіраўніка Пентагона падаў сігнал бедства над Атлантыкай
- 15.10.2025, 21:54
Што адбылося?
Борт кіраўніка Пентагона Піта Хегсэта накіроўваўся ў ЗША, але здзейсніў пазапланавую пасадку ў Вялікабрытаніі з-за трэшчыны ў лабавым шкле, заявіў памочнік чыноўніка Шон Парнэл у сацсетцы X.
Як патлумачыў Парнэл, Хегсэт вяртаўся пасля сустрэчы міністраў абароны краін НАТА. Яго джэт пасадзілі ў Вялікабрытаніі. «Самалёт прызямліўся ў адпаведнасці са стандартнымі працэдурамі, і ўсе пасажыры, уключаючы міністра Хегсэта, у бяспецы», — заявіў Парнэл.