BE RU EN

Пяскоў адмовіўся каментаваць заявы Трампа пра Пуціна

  • 15.10.2025, 18:29

Прэзідэнт ЗША раней заяўляў, што расчараваўся ў дыктатары РФ.

Прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць выказванні амерыканскага лідара Дональда Трампа у дачыненні да Уладзіміра Пуціна. Яго словы перадае карэспандэнт РБК.

«Тут я не хацеў бы каментаваць стаўленне прэзідэнта ЗША да тых ці іншых дзеянняў прэзідэнта Расіі», — сказаў Пяскоў, калі яго спыталі пра словы Трампа, які заявіў, што расчараваўся ў дыктатары Расіі.

Трамп заявіў, што ў яго былі і застаюцца добрыя адносіны з Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым яшчэ ў канцы верасня рэспубліканец заяўляў, што «расчараваны» ім з-за працягнення вайны ва Украіне. Сам Пуцін на пачатку кастрычніка адзначаў, што ў іх з Трампам «свае адносіны».

Апошнія навіны