BE RU EN

«Тры з чатырох задач Чарнаморскі флот выконваць ужо не здольны»

  • 15.10.2025, 17:20

Украінскі капітан расказаў пра праблемы расійскага флоту.

Капітан ВМС Украіны I рангу, кіраўнік ваенных праграм Цэнтра глабалiстыкі «Стратэгія XXI» Павел Лакійчук расказаў сайту Charter97.org, якія праблемы пачаліся ў Чарнаморскім флоце РФ:

— Калі казаць пра баявыя магчымасці, то на пачатку вайны з Украінай перад Чарнаморскім флотам стаялі чатыры асноўныя задачы.

Першая — блакада украінскага ўзбярэжжа Чорнага мора. Другая — правядзенне дэсантных аперацый. Трэцяя — падтрымка сухапутных войскаў на прыморскім напрамку, уключаючы артылерыйскае і лагістычнае забеспячэнне. Чацвёртая — удзел у ракетных ударах па тэрыторыі Украіны.

На дадзены момант тры з чатырох гэтых задач Чарнаморскі флот выконваць ужо не здольны. Адзінае, што ён яшчэ можа рабіць, — наносіць ракетныя ўдары. Паводле маіх ацэнак, яго баявыя магчымасці скараціліся прыкладна на 75%. Можна сказаць прасцей: з чатырох задач флот здольны выконваць толькі адну.

Апошнія навіны