BE RU EN

У Беларусі прыдумалі чарговае абмежаванне для насельніцтва

  • 15.10.2025, 17:55

Яно закранае тых, у каго ёсць зямельныя ўчасткі.

У Беларусі хочуць увесці абмежаванне па колькасці сажалак і іншых водных аб’ектаў, якія насельніцтва можа абуладкаваць на сваіх зямельных ўчастках. Ліміт — не больш за адзін такі аб’ект. Падобнае абмежаванне прадугледжана ў законапраекце «Аб змяненні Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які 15 кастрычніка разгледзелі ў першым чытанні ў «парламенце».

У «парламенце» паведамілі, што праектам закона, між іншым, прадугледжваецца:

магчымасць перадачы ў арэнду юрыдычным асобам паверхневых водных аб’ектаў для рэкрэацыі, фізкультуры, спорту і турызму;

забарона на ўладкаванне ў межах зямельных ўчасткаў, прадастаўленых фізічным асобам, больш як адной сажалкі-копані і іншых паверхневых водных аб’ектаў;

выкананне работ на паверхневых водных аб’ектах, накіраваных на ліквідацыю надзвычайных сітуацый, іх наступстваў, а таксама звязаных з эксплуатацыяй ваенных і абарончых аб’ектаў, без праектнай дакументацыі.

«Водныя рэсурсы насамрэч уразлівыя і патрабуюць абароны. Наша дзяржава прымае меры па ўдасканаленні сістэмы кіравання воднымі рэсурсамі», — заявіў «дэпутат» Уладзімір Бабічаў.

Як удакладняюць, у праекце закона «не прадугледжваецца ўстанаўленне дадатковых плацяжоў за права карыстання водамі, не змяшчаюцца палажэнні, што ўстанаўліваюць лішнія абавязкі, забароны і абмежаванні, неабгрунтаваныя выдаткі для юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў».

Апошнія навіны