Шаурма ці піца: беларусы далі адказ на пытанне
- 15.10.2025, 12:39
На трэцім месцы апынуліся бургеры.
Лідарам спажывецкіх пераваг беларусаў у грамадскім харчаванні з'яўляецца шаурма. Першую пазіцыю яна заняла дзякуючы галасам з рэгіёнаў. А вось мінчукі на першае месца паставілі піцу.
Даследаванне, якое дазваляе выявіць трэнды і перспектывы развіцця сегмента грамадскага харчавання і HoReCa ў Беларусі, прадставіла Агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI, а яго вынікі апублікаваў belretail.by.
Як адзначаецца, у апытанні наконт «шаурма vs. піца» і іншых тэм узялі ўдзел 1 тыс. жыхароў гарадоў Беларусі ва ўзросце 18–64 гадоў.
У выніку шаурма атрымала 60% галасоў апытаных, піца — 59%. На трэцім месцы з 27% апынуліся бургеры.