BE RU EN

На Кіркорава падалі ў суд за бойку

  • 15.10.2025, 12:26

Спявак-пуцініст напаў на ахоўніка Ані Лорак.

Ахоўнік канцэрту Ані Лорак падаў у суд на спявака Філіпа Кіркорава, паведамляюць расСМІ. Мужчына на імя Аляксандр Кароткі патрабуе ад артыста два мільёны рублёў кампенсацыі і публічныя прабачэнні за тое, што спявак-пуцініст вырашыў сілай прабіцца за кулісы да Лорак.

Інцыдэнт адбыўся падчас аднаго з шоу спявачкі. Паводле слоў Кароткага, Кіркораў спрабаваў правесці сваіх знаёмых за кулісы, аднак ахоўнік ветліва папрасіў пачакаць. Гэта, як сцвярджае мужчына, вывела Філіпа з сябе — ён рэзка адштурхнуў яго. Працаўнік заявіў, што «спявак прычыніў яму фізічны боль і маральныя пакуты».

Пасля канфлікту ахоўнік звярнуўся ў паліцыю, але справа доўгі час не мела ходу. У выніку Кароткі вырашыў дамагацца справядлівасці праз суд.

Паводле звестак СМІ, Кіркораў нібыта прапанаваў уладзіць інцыдэнт мірным шляхам і выплаціць мільён рублёў, аднак ахоўнік адмовіўся, патрабуючы падвоеную суму і афіцыйныя прабачэнні ад спявака.

Апошнія навіны