Аляксей Пратас прысвяціў гол маме і дапамог «Вашынгтону» здабыць перамогу ў НХЛ
- 15.10.2025, 10:01
Беларускі форвард адкрыў лік для сваёй каманды ў паядынку супраць «Тампы».
Беларускі форвард Аляксей Пратас дапамог «Вашынгтону» абыграць «Тампу» ў рэгулярным сезоне НХЛ, піша sport5.by.
Выніковы лік матча — 3:2 на карысць «Кэпіталз». Віцебчанін закінуў першую шайбу сваёй каманды на 37-й хвіліне, зрабіўшы лік 1:1. Дарэчы, у гонар свята гэтую шайбу Аляксей прысвяціў сваёй маме.
У новым сезоне ў Аляксея Пратаса ўжо пяць (3+2) ачкоў у чатырох гульнях, паказчык карыснасці «+5».
«У гэтай лізе нялёгка забіваць. Калі ёсць добрыя шанцы, трэба імі скарыстацца», — так беларус пракаментаваў прэсе свой першы гол сённяшняга матчу і трэці гол у сезоне.
Пратас правёў 18:30 у 26 зменах, нанёс 3 кідкі ў створ варот, 2 — міма варот, зблакаваў 1 кідок суперніка і зарабіў паказчык карыснасці «+1».
Болей за беларуса ў матчы вызначыўся Том Уілсан: ён меў дачыненне да ўсіх трох узяццяў варот «сталічных» і мае 1+2 паводле сістэмы «гол+пас».
«Вашынгтон» з 6 баламі займае 5-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.