Расійскі самалёт упершыню «скінуў» бомбу каля стратэгічнага аэрадрома ў Энгельсе
- 15.10.2025, 9:54
Аэрадром з’яўляецца ключавой базай стратэгічнай авіяцыі Расіі.
Расійскі самалёт упершыню «скінуў» авіябомбу ў Энгельсе Саратаўскай вобласці паблізу стратэгічнага аэрадрома, які выкарыстоўваецца для нанесення масіраваных удараў па Украіне.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Astra.
Паведамляецца, што 12 кастрычніка ў полі ў раёне вёскі Кваснікоўка, якая ўваходзіць у склад горада Энгельса, з расійскага самалёта нештатна сышла авіябомба (ФАБ-500). Авіябомба не выбухнула, пацярпелых няма, дадала крыніца ў МНС РФ.
Нагадаем, што ў Энгельсе размешчаны расійскі ваенны аэрадром, які з’яўляецца ключавой базай стратэгічнай авіяцыі Расіі. Паводле даных Генштаба Узброеных Сіл Украіны, з гэтага аэрадрома, у прыватнасці, узлятаюць самалёты, якія наносяць ракетныя ўдары па Украіне.
Такім чынам, рэдакцыі ASTRA вядома прынамсі пра 126 авіябомбаў (119 ФАБаў і 7 УМПБ) і пра тры ракеты, што ўпалі з расійскіх самалётаў на тэрыторыі РФ і на акупаваных тэрыторыях Украіны з пачатку 2025 года. У 2024 годзе на гэтыя тэрыторыі ўпала не менш як 165 авіябомбаў.