Беларуса ў цырку пакалечыў клоўн
- 15.10.2025, 5:23
Прама падчас выступлення.
У студзені 2024 года жыхар Гомеля Сяргей (імя зменена) пайшоў у цырк. Падчас выступлення клоўн запрасіў некалькіх гледачоў на манеж, каб яны дапамаглі ў нумары. Сяргей таксама выйшаў, і пра гэта яму потым давялося пашкадаваць, піша «Зеркало».
Паводле матэрыялаў суда, клоўн павінен быў з разбегу скочыць гледачам на выпрастаныя рукі. Аднак падчас скачка артыст выпадкова ўдарыў Сяргея па руцэ, і той адчуў моцны боль у плячы.
Паколькі боль не мінаў, на наступны дзень мужчына звярнуўся ў бальніцу, дзе яму паставілі дыягназ — разрыў сухажылля біцэпса левага пляча. Рука дрэнна рухалася, і Сяргея паставілі ў чаргу на аперацыю.
Пасля гэтага мужчына падаў у суд на Гомельскі дзяржаўны цырк, патрабуючы 10 тысяч рублёў за маральную шкоду. Але да суда справа ў выніку не дайшла: бакі дамовіліся мірна.
Кампенсацыю — 700 рублёў — пацярпеламу выплатіў індывідуальны прадпрымальнік, які адказваў за праграму. Пасля гэтага Сяргей адклікаў пазоў, а суд спыніў разгляд.