Украінскія дроны знішчылі радыёлакацыйную станцыю «Тэрэк» у тыле на Запарожжы
- 14.10.2025, 22:41
Відэа.
Украінскія дроны 422-га асобнага батальёна беспілотных сістэм «Luftwaffe» паразілі тэхніку акупантаў на Запарожскім накірунку.
Сілы абароны Украіны знішчылі расійскую радыёлакацыйную станцыю РЛС-18 «Тэрэк», якая знаходзілася ў глыбокім тыле ворага.
Відэа выніку баявой працы байцы апублікавалі ў сацыяльных сетках.