ЗСУ вызвалілі новыя пазіцыі пад Пакроўскам
- 14.10.2025, 16:13
Сырскі паведаміў, што ўкраінскія байцы прасунуліся і знішчылі тэхніку акупантаў.
Падчас Дабрапольскай аперацыі Узброеныя сілы Украіны ачысцілі ад расійскіх акупантаў яшчэ 3,4 км² тэрыторыі Данецкай вобласці, паведаміў 14 кастрычніка ў Facebook галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.
«Нягледзячы на няўдалыя спробы ворага прасунуцца на некаторых напрамках, нашы ваяры за мінулыя суткі правялі пошук і знішчэнне праціўніка на тэрыторыі 3,4 км² Пакроўскага раёна Данецкай вобласці. Штурмавыя падраздзяленні на асобных напрамках прасунуліся да 1,6 км», – напісаў ён.
Галоўнакамандуючы ЗСУ адзначыў байцоў 33-га асобнага штурмавога палка і 253-га батальёна.
Паводле даных Сырскага, за час Дабрапольскай аперацыі вызвалена 182,4 км², яшчэ 224,7 км² ачышчана ад варожых дыверсійна-разведвальных груп.
Ён таксама паказаў відэа з кадрамі знішчэння варожай тэхнікі.