Што адбываецца ў беларускіх абменніках
- 14.10.2025, 13:30
Вынікі таргоў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 кастрычніка долар патаннеў на 0,69% — да 2,9663 рубля.
Курс еўра стаіць на месцы — 3,4565 рубля. Торгі гэтай валютай 14 кастрычніка не праводзіліся.
Расійскі рубель падаражэў на 0,53% — да 3,709 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,94% — да 4,1365 рубля за 10 юаняў.