BE RU EN

На расійскай падводнай лодцы, што ўсплыла ля берагоў Францыі, можа пачацца пажар

  • Іван Якаўіна
  • 14.10.2025, 14:04

Характар пашкоджанняў не дазваляе правесці рамонт у адкрытым моры.

Няспраўная расійская падводная лодка «Наварасійск» аварыйна ўсплыла ля берагоў Брэтані. Французы адразу накіравалі да яе свой фрэгат для назірання. У лодкі, якая першапачаткова была на баявым дзяжурстве ў Сярэдземным моры, працяклі паліўныя бакі, і дызельнае паліва пачало заліваць унутраныя памяшканні.

Характар пашкоджанняў не дазваляе правесці рамонт у адкрытым моры, але дабрацца ў док лодка не можа, бо расплёскала ўсё паліва. Акрамя таго, у любы момант на ёй можа пачацца пажар - дызельнае паліва і яго пары там паўсюль.

Нават цікава, што з ёй цяпер будуць рабіць. Але яшчэ цікавей, ці зможа да яе аператыўна дабрацца які-небудзь добры ўкраінскі дрон. Мэта вельмі тлустая.

Іван Якаўіна, «Фэйсбук»

Апошнія навіны