BE RU EN

Пакістан другі раз вылучыць Трампа на Нобелеўскую прэмію міру

  • 14.10.2025, 2:12

Прэм’ер Пакістана заявіў, што прэзідэнт ЗША «выратаваў мільёны людзей», спрыяючы міру ў сектары Газы.

Урад Пакістана зноў парэкамендаваў кандыдатуру амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа на соісканне Нобелеўскай прэміі міру, заявіў прэм’ер краіны Шахбаз Шарыф на саміце з нагоды заканчэння вайны Ізраіля і ХАМАС у Шарм-эш-Шэйху.

Трансляцыю мерапрыемства вяла Al Jazeera. Шарыф нагадаў, што ўпершыню Пакістан вылучыў Трампа «за ягоны выбітны, выключны ўклад у спыненне вайны паміж Індыяй і Пакістанам».

У 2025 годзе прэмію ўручылі апазіцыйнай венесуэльскай палітычнай дзеячцы Марыі Карыне Мачада. Каментуючы гэтае рашэнне, Белы дом заявіў, што Трамп будзе і надалей заключаць мірныя пагадненні і спыняць войны, падкрэсліўшы, што «Нобелеўскі камітэт засведчыў, што ставіць палітыку вышэй за мір».

На думку пакістанскага прэм’ера, Трамп заслужыў прэмію, паколькі «выратаваў мільёны людзей», у тым ліку дзякуючы спыненню агню ў сектары Газы. У сувязі з гэтым Ісламабад вылучыць палітыка ў якасці кандыдата на соісканне Нобелеўкі ў 2026 годзе.

Апошнія навіны