BE RU EN

У Мінску рабочы зваліўся з балкона пятага паверха

  • 13.10.2025, 20:49

Ён памёр у хуткай па дарозе ў бальніцу.

У Мінску пасля падзення з вышыні загінуў рабочы. Акалічнасці інцыдэнту высвятляюць следчыя.

39-гадовы мужчына працаваў на будаўніцтве дома на вуліцы Віталя Цвіркі. Ён сарваўся з балкона на пятым паверсе і ўпаў на бетонную пляцоўку.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу.

Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка.

Апошнія навіны