У Мінску шукаюць 20-гадовую дзяўчыну, якая пайшла ў невядомым напрамку і не выходзіць на сувязь
- 13.10.2025, 20:12
Алена Мохань пайшла з дому 6 кастрычніка.
У Мінску міліцыя шукае 20-гадовую дзяўчыну, якая пайшла з дому 6 кастрычніка. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.
У ведамстве ўдакладнілі, што разысківаецца 20-гадовая Алена Мохань. Яна 6 кастрычніка пайшла з дому па вуліцы Кіжаватова ў невядомым напрамку. Дагэтуль яна не выходзіць на сувязь. На выгляд дзяўчыне 23–25 гадоў. Яе рост 170–175 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы чорныя, карэ да пляча.
Дзяўчына была апранута ў шырокія шэрыя брюкі з бакавымі кішэнямі на ўзроўні каленяў. На ёй была падоўжаная да калена куртка з капюшонам светла-зялёнага колеру, шэра-карычневы шарф у клетку, бэжавыя красоўкі з белымі ўстаўкамі. У міліцыі адзначаюць, што пры сабе ў дзяўчыны чорны заплечнік.
У ГУУС просяць усіх, каму вядома месцазнаходжанне Алены Мохань, паведаміць на ўказаныя тэлефоны: 8 (017) 239-64-75, 8 (044) 566-66-38, 102.