BE RU EN

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Трампам у Вашынгтоне

  • 13.10.2025, 19:23

Яна адбудзецца ў гэтую пятніцу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Пра гэта Зяленскі заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніцай еўрапейскай дыпламатыі Каяй Калас.

«На гэтым тыдні я сустрэнуся ў Вашынгтоне з прэзідэнтам Трампам. Думаю, нам трэба абмеркаваць паслядоўнасць крокаў, якія я хачу прапанаваць прэзідэнту», — сказаў Зяленскі.

Ён спадзяецца, што будзе мець магчымасць прыехаць у Вашынгтон у гэтую пятніцу, 17 кастрычніка.

«У мяне ёсць яшчэ некаторыя сустрэчы, якія для мяне таксама важныя. Некаторыя — з абароннымі кампаніямі, якія важныя. Не магу дзяліцца падрабязнасцямі з гэтай нагоды», — расказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у яго таксама запланаваныя сустрэчы з сенатарамі і кангрэсменамі.

«Галоўная тэма — СПА. І, дарэчы, у мяне таксама будзе сустрэча з энергетычнымі кампаніямі. Гэта было неабходна, гэта была прапанова ад спадара прэзідэнта. У мяне будуць сустрэчы з пэўнымі кампаніямі, бо ёсць пэўныя патрэбы, якія неабходныя цяпер праз розныя фарматы. Галоўныя тэмы — СПА і нашы магчымасці ў далёкабойнасці, каб ціснуць на Расію», — падкрэсліў прэзідэнт.

Апошнія навіны