BE RU EN

Кошт золата абнавіў гістарычны максімум

  • 13.10.2025, 18:02

$4100 за тройскую унцыю.

Кошт ф'ючэрса на золата на Нью-Ёркскай таварнай біржы ўпершыню ў гісторыі перавысіў узровень у $4100 за тройскую унцыю. Пра гэта сведчаць даныя гандлёвай пляцоўкі Comex.

Падчас ранішніх таргоў кошт снежаньскага ф'ючэрса на золата дасягнуў $4100,6 за унцыю, прадэманстраваўшы рост на 0,75%. Ужо да абеду цана паднялася да $4102,7 за унцыю (+0,81%).

Спецыялісты адзначалі, што золата можа падаражэць у выпадку гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем і паглыблення канфлікту на Блізкім Усходзе.

Апошнія навіны