BE RU EN

Трамп намякнуў, што пасля Газы плануе скончыць вайну ва Украіне

  • 13.10.2025, 16:42

«Мы разбярэмся».

Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што пасля мірнага пагаднення па Газе збіраецца скончыць вайну ва Украіне.

Трамп заявіў, што было б добра заключыць мірную дамову з Іранам, але заўважыў, што перад гэтым неабходна «разабрацца з Расіяй».

- Гэта было б выдатна, ці не так? Але спачатку мы павінны разабрацца з Расіяй. Калі ты не супраць, Стыў (маецца на ўвазе спецапасланнік Стыў Уіткоф — Заўв.), давай засяродзімся на Расіі. Мы разбярэмся, - падкрэсліў амерыканскі лідар.

Ці скончылася вайна на Блізкім Усходзе, як заявіў Трамп? - Навіны Беларусі - Хартыя'97

Меркаванне палітолага.

Апошнія навіны