У Беларусі можа з'явіцца яшчэ адно міністэрства
- 13.10.2025, 14:16
Пра гэта заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка ў панядзелак, 13 кастрычніка, дапусціў, што канцэрн «Беллегпрам» можа стаць міністэрствам. Падрабязнасці паведамляе БелТА.
Дыктатар падчас узгаднення на пасаду старшыні канцэрна «Беллегпрам» Надзеі Лазарэвіч адзначыў, што названая пасада фактычна міністэрская.
«Тут нам яшчэ трэба паглядзець наконт рэфармавання сістэмы кіравання. Можа, стварыць міністэрства без усялякіх гэтых канцэрнаў», — сказаў Лукашэнка.