BE RU EN

Абмежаваны рух на адной з развязак МКАД

  • 13.10.2025, 13:52

Да ўвагі кіроўцаў Мінска.

УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама зрабіла важную заяву: па ніжнім узроўні развязкі на 4-м кіламетры МКАД з мясцовымі праездамі на некаторы час абмяжуюць рух у абодвух напрамках.

Гэта адбудзецца ўжо з панядзелка, 13 кастрычніка.

Там будуць праводзіцца будаўнічыя работы. Як доўга яны будуць працягвацца, не паведамляецца.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту ў бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны