BE RU EN

Выйшаў фільм пра легендарны гурт N.R.M.

  • 13.10.2025, 12:39

Лявон Вольскі і Піт Паўлаў расказалі гісторыю гурта

Гісторыю гурта N.R.M. на сваім канале «Міністэрства Сепультуры» расказаў журналіст Аляксандр Чарнуха. Лявон Вольскі і Піт Паўлаў расказалі сваю версію падзей.

«Гэта сапраўднае кіно пра культавы беларускі гурт N.R.M. Яны пачыналі на абломках «Мроі», вялі партызаншчыну і запісвалі самыя вядомыя песні ў гісторыі беларускага року.

Іх спансіравалі Dainowa і Hugo Boss, іх забараняла дзяржава, і іх бясконца круцілі па БТ. А ў выніку адбыўся такі моцны канфлікт, што гурт застаўся без лідара», — гаворыцца ў апісанні відэа.

Апошнія навіны