BE RU EN

Частка беларусаў можа застацца без пенсій

  • 13.10.2025, 16:37

Якія праблемы могуць узнікнуць?

Пераязджаючы на працу за мяжу, беларусам трэба загадзя падумаць пра пенсію, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка.

Нягледзячы на тое, што з многімі краінамі ў Беларусі выпрацавана стратэгія па пенсійных выплатах, усё ж застаюцца дзяржавы, дзе гэты працэс не ўрэгуляваны.

«Мы павінны дакладна разумець, што ў нас ёсць з шэрагам краін дамоўна-прававая база. Але ў першую чаргу, вядома, гэта агульная дамова з краінамі ЕАЭС», – падкрэсліла міністр.

Тут працэсы ўрэгуляваныя і правы работніка абаронены.

Перш за ўсё гаворка пра разлік пенсійных гарантый паводле заканадаўства той краіны, куды з'ехаў беларус. Тое ж дзейнічае і ў зваротным напрамку – калі замежнік працуе ў Беларусі, яго пенсія выплачваецца паводле нормаў нашай краіны.

Апошнія навіны