У Мінску дзейнічала сетка фальшывых кветкавых крам
- 13.10.2025, 11:39
Ахвярамі сталі дзясяткі пакупнікоў, якія заплацілі за букеты, якія ніколі не існавалі.
У Мінску зафіксавана хваля махлярства пад выглядам анлайн-продажу кветак. Абман адбываецца праз фальшывыя профілі ў інстаграме. Ахвярамі схемы, паводле звестак СК, сталі ўжо каля 80 чалавек, а агульная сума страт склала не менш за 15 000 рублёў.
Як распавядае адна з ахвяр — жыхар Цэнтральнага раёна Мінска, ён убачыў рэкламу кветкавай крамы, звярнуўся да прадаўца, атрымаў рэквізіты для аплаты і спасылку на менеджара пад імем @belbuketikby. Мужчына перайшоў па спасылцы, увёў даныя банкаўскай карты і пашпарта, у тым ліку фота дакумента. Пасля гэтага перапіска была выдаленая, а з рахунку зніклі грошы — букет яму так і не даставілі.
Пасля на рахунку з’явілася падазроная актыўнасць, і мужчына вымушаны быў тэрмінова яго заблакаваць.
Узбуджаны крымінальныя справы па арт. 209 (махлярства).
Рэкамендацыі для бяспечных анлайн-пакупак:
купляйце толькі на вядомых і правераных сайтах;
правярайце водгукі на розных платформах, асабліва адмоўныя;
па магчымасці пазбягайце перадплаты або карыстайцеся бяспечнымі спосабамі аплаты;
не перадавайце персанальныя і банкаўскія даныя, CVV-коды і фота дакументаў;
не пераходзьце па падазроных спасылках.