У Кіеў прыбыла Кая Каллас
- 13.10.2025, 11:14
Кіраўніца дыпламатыі ЕС абмяркоўвае ўзмацненне вайсковай і фінансавай падтрымкі Украіны.
Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Каллас у панядзелак, 13 кастрычніка, прыбыла з візітам у Кіеў.
Пра гэта яна паведаміла ў сваім X.
На апублікаваным Каллас фота бачна, што на кіеўскім чыгуначным вакзале галоўную дыпламатку ЕС сустрэў міністр замежных спраў Андрэй Сыбіга.
«Сёння я знаходжуся ў Кіеве для правядзення перамоваў пра фінансавую і вайсковую падтрымку, бяспеку энергетычнага сектара Украіны і прыцягненне Расіі да адказнасці за ваенныя злачынствы», — падкрэсліла Каллас.
Яна таксама адзначыла мужнасць украінскага народа, чым ён «натхняе ўвесь свет».
«Іх стойкасць патрабуе нашай поўнай падтрымкі», — дадала Каллас.