Трамп прыляцеў у Ізраіль
- 13.10.2025, 10:56
У аэрапорце яго сустрэлі прэм’ер-міністр Ізраіля і прэзідэнт.
У панядзелак, 13 кастрычніка, самалёт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызямліўся ў Ізраілі, дзе працягваецца працэс вызвалення закладнікаў, якіх утрымліваў ХАМАС, паведамляе The Times of Israel.
Самалёт з амерыканскім лідарам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Бэн-Гурыён пасля палёту над плошчай Закладнікаў у Тэль-Авіве.
У аэрапорце Трампа сустрэлі прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і прэзідэнт Іцхак Герцаг.
Чакаецца, што прэзідэнт ЗША сёння сустрэнецца з вызваленымі закладнікамі.
Пасля Ізраіля Трамп накіруецца ў Егіпет на саміт па Газе з удзелам прэзідэнта Егіпта і больш як 20 сусветных лідараў. У Шарм-эль-Шэйху павінен быць падпісаны мірны план, заключэнню якога спрыяла адміністрацыя Трампа.