У Віцебску моцны вецер сарваў лукашэнкаўскі сцяг
- 13.10.2025, 9:38
Відэафакт.
У Віцебску моцны вецер сарваў лукашэнкаўскую сімволіку са сцягштока ў парку 1000-годдзя, заўважыў тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
Адзначым, у Беларусі ўраган зрываў дахі і пакінуў без святла дзясяткі населеных пунктаў. Стыхія разгулялася на поўначы і ўсходзе краіны.