Усе 20 ізраільскіх закладнікаў вызваленыя з палону ХАМАС
- 13.10.2025, 11:28
(Абноўлена) У Ізраіль прыбыў Дональд Трамп.
Раніцай 13 кастрычніка тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС пачала вызваленне ізраільскіх закладнікаў, захопленых падчас нападу 7 кастрычніка 2023 года і якія правялі два гады ў палоне. Дадому павінны вярнуцца 20 чалавек.
Спыненне агню і вызваленне закладнікаў — вынік пагаднення, заключанага пры пасярэдніцтве ЗША. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Ізраіль. Яго сустракаюць як героя.
Акрамя вызвалення ізраільскіх закладнікаў, у бліжэйшыя гадзіны таксама чакаецца вызваленне 250 палестынскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах, і 1700 чалавек, затрыманых у Газе.
ХАМАС таксама павінен перадаць целы загінулых закладнікаў — мяркуецца, іх 28.