BE RU EN

«Для Расіі гэта ганебная мясарубка»

  • 12.10.2025, 21:30

Бітва за Пакроўск ідзе ўжо год, гэта праблема для РФ.

Расія разлічвала хутка ўзяць Пакроўск пад свой кантроль яшчэ год таму, але аперацыя па захопе горада ператварылася ў «ганебную мясарубку», якой пакуль не відаць канца. Пра гэта піша ў артыкуле для OBOZ.UA вайсковы аналітык групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

Ён адзначыў, што ў 2025 годзе задача па захопе Пакроўска не толькі не страціла актуальнасці, але стала нават больш важнай: трэба было паказаць Дональду Трампу, што армія РФ хутка прасоўваецца наперад, таму, маўляў, трэба тэрмінова прымаць патрабаванні Крамля, пакуль не позна. Аднак ужо больш за год 100-тысячнае групаванне РФ тупцаецца на падступах да горада.

Адзіным бачным «поспехам» для РФ на гэтым напрамку стаў так званы Добрапольскі прарыў. Але і ён аказаўся з «сюрпрызам». Як адзначае Каваленка, хоць расіянам і ўдалося прасунуцца даволі глыбока (на 15–16 км), вынікам стаў не абвал украінскай абароны, а трапленне расійскіх войск у «мяшок», які прастрэльваецца з усіх бакоў і не мае стабільнай лагістыкі.

Пры гэтым спробы расійскага камандавання развіць поспех у раёне Добрапольскага прарыву ўвядзеннем туды дадатковых сіл прывялі толькі да рэзкага росту страт.

«Такім чынам, добрапольскі перформанс, які пачаўся два месяцы таму, ператварыўся для расійскай акупацыйнай арміі ў „мясарубку“, страту баяздольнасці некалькіх батальёнаў, а таксама ў прасяданне ўсяго Пакроўскага напрамку. Але пры гэтым абярнуўся яшчэ і аслабленнем іншых напрамкаў, з якіх сцягвалі недастатковыя сілы і сродкі», – піша Каваленка.

Апошнія навіны