BE RU EN

У Крупках моцны вецер зрываў дахі са шматпавярховак

  • 12.10.2025, 20:15

Відавочцы распавядаюць, што гук трэску быў вельмі моцны.

Над Крупкамі сёння пранёсся моцны ўраганны вецер, які літаральна зрываў дахі з будынкаў, піша «Мінская праўда».

Паводле інфармацыі відавочцаў, каля 16-й гадзіны парывы ветру пашкодзілі дахі як мінімум двух шматпавярховых дамоў — на завулку Магістральным, 7 і на вуліцы Чарняхоўскага, 17. Відавочцы распавядаюць, што гук трэску быў вельмі моцны. Да таго надвор'е было звычайнае восеньскае — з лёгкім дажджом, а потым раптам узняўся моцны вецер.

Улады горада просяць жыхароў па магчымасці не падыходзіць блізка да пашкоджаных збудаванняў, паколькі дамы цяпер паўразабраныя. Намесніца старшыні Крупскага райвыканкама Ірына Шаблоўская адзначыла, што адміністрацыя і аварыйныя службы ўжо прыступілі да ліквідацыі наступстваў урагану. Перш за ўсё робіцца ўсё для бяспекі жыхароў: агароджваюцца небяспечныя зоны, часова аднаўляецца дахавое пакрыццё, выдаляюцца ўпалыя канструкцыі.

Апошнія навіны