Каспараў перайграў Ананда ў паказальным матчы Clutch Chess
- 12.10.2025, 19:47
Гросмайстры сустрэліся ў шахматным клубе Сэнт-Луіса.
13-ы чэмпіён свету па шахматах, адзін з лідараў расійскай апазіцыі Гары Каспараў перайграў выдатнага Вішванатана Ананда у паказальным матчы Clutch Chess, піша «Чэмпіянат».
Гросмайстры сустрэліся ў шахматным клубе Сэнт-Луіса, а фармат спаборніцтва прадугледжваў павелічэнне ачкоў і прызавых ад тура да тура.
У цэлым прызавы фонд матча складаў 144 тысячы долараў, з якіх 70 тысяч атрымаў пераможца, а 50 — той, хто прайграў. Таксама шахісты атрымлівалі бонусы за перамогі.
Матч завяршыўся з лікам 13:11 на карысць Каспарава.
Адзначым, што ў СМІ гэты матч назвалі «паўторам» матчу 1995 года — тады Каспараў абараняў тытул чэмпіёна свету па версіі ПША менавіта супраць індыйскага гросмайстра і выйграў з лікам 10,5:7,5.