BE RU EN

Кэці Пэры і Джастына Трудо сфатаграфавалі на сумесным адпачынку

  • 12.10.2025, 18:59

Фотафакт.

Былы прэм’ер-міністр Канады Джастын Трудо і амерыканская поп-зорка Кэці Пэры падсілкавалі чуткі пра раман. Трудо і Пэры былі заўважаныя, калі цалаваліся і абдымаліся на сумесным адпачынку. Эксклюзіўныя фота апублікавала выданне The Daily Mail.

«Гэта афіцыйна! Пасля некалькіх месяцаў чутак пра раман, The Mail on Sunday можа пацвердзіць, што поп-зорка Кэці Пэры сапраўды сустракаецца з былым прэм’ер-міністрам Канады Джастынам Трудо», — гаворыцца ў артыкуле.

Кэці Пэры і Джастына Трудо заўважылі ў абдымках адно аднаго на борце 24-метровай яхты Пэры Caravelle ля ўзбярэжжа Санта-Барбары, Каліфорніі. Чуткі пра зароджваючыся паміж імі раман з’явіліся яшчэ ў ліпені, калі іх заўважылі за вячэрай у рэстаране Le Violon у Манрэалі. Аднак абодва адмовіліся каментаваць свае адносіны.

Паведамляецца, што фота былі зроблены напрыканцы мінулага месяца, калі Пэры адпачывала падчас кароткага перапынку ў сваім сусветным турнэ Lifetime. «Я не зразумеў, з кім яна, пакуль не ўбачыў татуіроўку на руцэ, і адразу зразумеў, што гэта Джастын Трудо», — адзначыў відавочца. Раней сёлета крыніцы сцвярджалі, што пара знаходзіцца «на самай ранняй стадыі рамана».

Апошнія навіны