Лукашэнка не асіліў прагулку з лідарамі СНД
- 12.10.2025, 17:10
Падвяло здароўе
Як вынікае з фотарэпартажаў лідараў краін СНД, Лукашэнка прапусціў прагулку па тэрыторыі Урадавай рэзідэнцыі ў Душанбэ, піша «Салідарнасць».
Прагулка 9 кастрычніка была часткай нефармальнай вячэры саміту СНД, але Лукашэнка парушыў традыцыю, не з’явіўшыся на ёй.
Пры гэтым, як падкрэслівае прэс-служба кіраўніка Таджыкістана, прагулка была кароткай. Пасля яе адбыўся прыём ад імя Эмомалі Рахмона — прасцей кажучы, вячэра. На ім Лукашэнка, як вынікае з фотарэпартажа, з’явіўся.
Можна меркаваць, што кіраўнік Беларусі не пайшоў на прагулку з-за праблем са здароўем.