Сёння фільм пра Андрэя Саннікава пакажуць на тэлеканале «Белсат»
- 12.10.2025, 19:52
У 20:00 па Мінску.
Дакументальны фільм пра Беларусь «This Kind Of Hope» («Такога кшталту надзея»), галоўным героем якога з'яўляецца лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, пакажуць на тэлеканале «Белсат».
Фільм пакажуць у 20:00 па Мінску (у 19:00 паводле варшаўскага часу).
Нагадаем, што прэм'ера фільма адбылася 21 студзеня 2023 года ў швейцарскім Золотурне на прэстыжным 58-м фестывалі швейцарскага кіно. Рэжысёр фільма — Павел Січэк.
Польска-швейцарскі рэжысёр цягам амаль дзесяці гадоў дакументаваў жыццё Андрэя Саннікава, стварыўшы фільм-партрэт пра аднаго з лідараў беларускай апазіцыі.
Праз жыццё Андрэя Саннікава ў фільме паказаныя асноўныя моманты гісторыі незалежнай Беларусі — распад СССР, першыя самастойныя крокі маладой дзяржавы, працэс ядзернага раззбраення, які ён узначальваў, прыход да ўлады Лукашэнкі, усталяванне дыктатуры, супраціў, Плошча-2010 і рэвалюцыя ў 2020 годзе.