Пайшла з жыцця Даян Кітан
- 12.10.2025, 3:34
Лаўрэатка прэміі «Оскар», актрыса, якая знялася ў «Хросным бацьку» і «Эні Хол», памерла ва ўзросце 79 гадоў.
Памерла Даян Кітан. Ёй было 79 гадоў, паведамляе People са спасылкай на сям'ю актрысы.
Кітан згуляла ролю жонкі галоўнага героя ў трылогіі «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы, неаднаразова здымалася ў фільмах Вудзі Алена.
Роля ў фільме Алена «Эні Хол» прынесла ёй перамогу ў прэміях «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю.