BE RU EN

Гэтыя позы Лукашэнкі і Пуціна кажуць пра многае

  • 11.10.2025, 22:29

Падборка з трох фота на адну тэму.

Гэта знакаміты кадр, на якім зафіксаваная «васальная» пастава Аляксандра Лукашэнкі адносна Уладзіміра Пуціна. Расійскі дыктатар, наадварот, сядзіць, як начальнік, які выслухоўвае даклад падначаленага. Падобных здымкаў можна адшукаць нямала, піша «Салідарнасць».

Але на сустрэчы з азербайджанскім кіраўніком Ільхамам Аліевым ужо Уладзімір Пуцін апынуўся ў даволі прыніжальнай сітуацыі, на што ўказвае палажэнне целаў суразмоўцаў. «Хан» з Баку звысоку паглядае на вымушанага выбачацца і апраўдвацца «гаспадара Крамля».

А вось як падчас перамоваў з тым самым Ільхамам Аліевым выглядаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. На гэтым фота мы бачым двух раўнапраўных суразмоўцаў.

Наглядная ілюстрацыя «хто ёсць ху», як казаў першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

Апошнія навіны