BE RU EN

Байцы ЗСУ ўпрытул знішчылі танк расійскіх акупантаў

  • 11.10.2025, 15:41

Відэафакт.

Аператары батальёна беспілотных сістэм Трэцяй асобнай штурмавой брыгады паказалі кадры знішчэння варожай тэхнікі і жывой сілы праціўніка ў Данецкай вобласці.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», пілоты FPV-дронамі ўпрытул падляцелі да ствала варожага танка і падарвалі яго, іншы — трапіў у кабіну грузавіка.

Акрамя таго, знішчаныя гармата, мінамёт і тры варожыя антэны, а частка асабовага складу — «адмінусавана» ўдарамі дронаў.

Вынікі баявой працы апублікавалі ў сацсетках.

Апошнія навіны