BE RU EN

У Беларусі гарэла «Вялікае княства Сула»

  • 11.10.2025, 10:56

Званок выратавальнікам паступіў 10 кастрычніка каля 22-й гадзіны.

У Стаўбцоўскім раёне успыхнуў пажар на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі «Вялікае княства Сула». Дах знішчаны, сцены і маёмасць пашкоджаныя па ўсёй плошчы будынка. Пра гэта паведамляе МНС.

Званок выратавальнікам паступіў 10 кастрычніка каля 22-й гадзіны. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што будынак амбарнага тыпу, які выкарыстоўваўся ў якасці склада, гарэў адкрытым полымем.

«Пажар быў выяўлены работнікамі, якія пражываюць у інтэрнаце на тэрыторыі гаспадаркі, якія спрабавалі самастойна патушыць агонь, выкарыстоўваючы падручныя сродкі. Узгаранне ліквідавана работнікамі МНС. Пацярпелых няма», — паведамілі выратавальнікі.

Апошнія навіны