BE RU EN

Мядзведзева паслалі ў Пхеньян зрабіць «ку»

  • Тэлеграм-канал «СерпомПо»
  • 11.10.2025, 10:43

Расійскі Лунцік літаральна ззяў ад шчасця перад таварышам Кімам.

Мядзведзева паслалі ў Пхеньян зрабіць «ку» перад саюзным «спадаром ПЖ» (таварышам Кімам) у дзень святкавання 80-годдзя кіруючай Працоўнай партыі Карэі. Каб перадаць «прывітанне і найлепшыя пажаданні» ад самога Пуціна і падзякаваць «вялікаму чучхе» за вызваленне Куршчыны, без якога «другая армія свету» ніяк бы не справілася.

Наш Лунцік літаральна ззяў ад шчасця ў рэдкай замежнай камандзіроўцы і па звычаі надуваўся ад уласнай значнасці і ўскладзенага на яго вялікім геапалітыкам «вИского доверия».

«Мы ўдзячныя Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы за цвёрдую падтрымку спецыяльнай ваеннай аперацыі. Нашы байцы плячо ў плячо вызвалялі Курскую вобласць. Гэты подзвіг назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах»,

— «адліў у граніце» Дзімон і паставіў вазу з кветкамі да істуканаў папярэдніх таварышаў Кімаў — Кіма Ір Сэна і Кіма Чэн Іра — у сталіцы КНДР.

Увогуле, справіўся! І нават не спатыкнуўся!

Чарговы крынж ад Мядзведа ў залік.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны