BE RU EN

Арменія адмовілася выдаваць Расіі грузінскага дабраахвотніка, які абараняў Украіну

  • 10.10.2025, 6:00

Ерэван адхіліў запыт РФ і вызваліў дабраахвотніка.

Арменія выпусціла на волю затрыманага раней па запыце Расіі грамадзяніна Грузіі Георгія Кінояна, які ў складзе «Грузінскага легіёна» ЗСУ абараняў Украіну ад расійскіх акупантаў. Пра гэта 9 верасня паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на брата Кінояна Вако і на актывіста Георгія Тумасяна.

«Учора Арменія прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне і вызваліла Георгія проста з расійскіх лап... Георгія вызвалілі ўчора познім вечарам», – цытуе медыя Вако Кінояна, які каментаваў сітуацыю ў эфіры тэлеканала «Пірвелі».

Ён мяркуе, што Георгій Кіноян вернецца ў Грузію пасля размовы з адвакатам.

«Пірвелі» таксама паказаў самога дабраахвотніка на волі.

Тумасян у Facebook паведаміў, што Арменія адмовілася выдаць Расіі Георгія Кінояна, паколькі «гэта было б для яго небяспечна».

«Мы чакаем, што такое ж рашэнне будзе прынята і ў дачыненні да Вано Сабашвілі, другога грамадзяніна Грузіі, затрыманага ў Арменіі па запыце Расіі», – заявіў актывіст.

Апошнія навіны