«СВА ідзе паводле плана»
- Дзяніс Казанскі
- 1.10.2025, 22:17
Паліўны рынак РФ — у крызісе, якога ён яшчэ не бачыў.
Налёты ўкраінскіх дронаў, якія з пачатку жніўня паразілі больш за два дзясяткі буйных нафтаперапрацоўчых заводаў на тэрыторыі РФ, загналі расійскі паліўны рынак у крызіс, якога ён яшчэ не бачыў.
Па стане на 28 верасня на НПЗ па ўсёй краіне прастойвалі 38% магутнасцяў па першаснай перапрацоўцы нафты, або 338 тыс. тон у суткі.
Сукупны аб’ём магутнасцяў, даступных для вытворчасці бензіну і дызельнага паліва, знізіўся на 6% у жніўні і яшчэ на 18% – у верасні. Маштаб прастояў на НПЗ стаў гістарычна беспрэцэдэнтным: ён перавысіў рэкорд жніўня (23%, 206 тыс. тон у суткі), а таксама папярэднія рэкорды мая 2022 года (196 тыс. тон у суткі) і мая 2020-га (164 тыс. тон).
Прыблізна 70% прастояў, паводле падлікаў, былі вынікам атак беспілотнікаў: на канец верасня яны вывелі з ладу прыкладна чвэрць расійскай нафтаперапрацоўкі, або каля 236 тыс. тон у суткі.
Нядрэнна так «СВА ідзе паводле плана».
Дзяніс Казанскі, Facebook