Ford выпусціў апошні Focus ST
- 1.10.2025, 22:10
Еўрапейскія аўтааматары губляюць яшчэ адну легенду сегмента традыцыйных легкавых аўтамабіляў.
Ford афіцыйна завяршыў выпуск мадэлі Focus ST. Апошні экзэмпляр, афарбаваны ў чырвоны колер, сышоў з канвеера завода ў Заарлуі (Германія), паведамляе Carscoops. Вытворца не падрыхтаваў ні спецыяльнай серыі, ні памятных знакаў, якія б падкрэслілі важнасць моманту.
Focus ST з'явіўся ў 2002 годзе як ST170, замяніўшы паўночнаамерыканскую версію SVT, і за чатыры пакаленні паспеў стаць адным з самых папулярных спартыўных хэтчбэкаў у Еўропе. Актуальнае пакаленне, прадстаўленае ў 2019 годзе, было аснашчана 2,3-літровым турбарухавіком EcoBoost на 276 к.с. і шасціступеньчатай «механікай». Нягледзячы на адсутнасць экстрэмальнай магутнасці і поўнага прывада, як у Focus RS, гэта мадэль паспяхова канкуравала з Volkswagen Golf GTI, Renault Megane RS і Hyundai i30 N.
Аднак канец Focus ST — толькі частка больш шырокіх змен. Ужо ў лістападзе Ford згорне вытворчасць усёй лінейкі Focus, што будзе азначаць фактычны выхад кампаніі з сегмента традыцыйных легкавых аўтамабіляў у Еўропе. У яе рэгіянальным партфоліо застануцца выключна кросоверы і пазадарожнікі.