BE RU EN

Назвалі самы папулярны IPhone

  • 1.10.2025, 21:53

Навінкі Apple аказаліся запатрабаванымі на рынку.

Смартфоны iPhone 17 аказаліся больш папулярнымі за iPhone 16 у продажы. Пра гэта паведамляе выданне Appleinsider са спасылкай на справаздачу інвестыцыйнай кампаніі JPMorgan.

У аналітычнай запісцы адзначаецца высокі спажывецкі інтарэс да iPhone 17 — асабліва ў ЗША. Найбольш запатрабаванай мадэллю на працягу першага тыдня пасля старту продажаў назвалі iPhone 17 Pro Max — флагман мае долю ў 33 працэнты. За ім ідзе iPhone 17 Pro, які атрымаў долю ў 22 працэнты. Базавы iPhone 17 застаўся з доляй у 20 працэнтаў.

Таксама ў JPMorgan правялі апытанне, але не пазначылі колькасць рэспандэнтаў. Так, 82 працэнты апытаных заявілі, што разглядаюць магчымасць куплі iPhone у 2025 годзе. Гэта трохі больш, чым у 2024 годзе — 79 працэнтаў.

Журналісты Appleinsider звярнулі ўвагу, што аналітыкі не згадалі iPhone Air — ультратонкі смартфон Apple, які ў лінейцы тэлефонаў брэнда замяніў iPhone 16 Plus. «У поўнай справаздачы няма ніводнага згадвання iPhone Air, ці нават слова Air увогуле», — заўважылі аўтары.

Апошнія навіны