Гэры Олдмэн стаў рыцарам
- 1.10.2025, 20:06
Цырымонію пасвячэння правёў прынц Уільям.
Акцёр, якога, безумоўна, ведае кожны, стаў рыцарам.
Прынц Уільям пасвяціў Гэры Олдмэна у рыцары з нагоды дня нараджэння караля Карала III. Цырымонія адбылася ў аўторак, 30 верасня, у Віндзорскім замку.
Акцёр вядомы сваімі ролямі ў фільмах «Дракула», «Леон», «Цёмны рыцар», «Алая літара», «Гары Потэр» і «Матыльда». Урад Вялікабрытаніі адзначыў заслугі 67-гадовага Олдмэна ў папулярызацыі брытанскага кінематографа і ўмацаванні іміджу краіны.
«Яго ўклад у прыцягненне міжнароднай аўдыторыі да брытанскай кінатворчасці і «брэнда Брытаніі» надзвычай значны. У 2012 годзе яго назвалі самым касавым акцёрам у гісторыі кіно», — гаворыцца ў паведамленні.
За 45 гадоў кар’еры сэр Гэры Олдмэн увасобіў дзясяткі персанажаў.
Вобраз Уінстана Чэрчыля у фільме «Цёмныя часы» прынёс яму «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю ў 2018 годзе, а праца ў серыяле «Павольныя коні» — некалькі намінацый на прэміях «Эмі» і «Залаты глобус».
Пра тое, што Олдмэна ўганаравалі рыцарскім званнем з нагоды дня нараджэння караля Карала III, стала вядома яшчэ ў чэрвені, але цырымонію правялі толькі восенню.